четверг, 4 октября 2012 г.

У Росі ладзяцца рэкалекцыі для мужчын

Не сакрэт, што сучасны мужчына перажывае крызіс у многіх сферах жыцця. Можна часта пачуць пра крызіс бацькоўства, крызіс сям’і. Жанчыны скардзяцца, што “звяліся сапраўдныя мужчыны”. 
Мужчыны губляюць разуменне сваёй ролі, наследуючы ідэал з тэлебачання ці модных часопісаў. Але Бог на старонках Бібліі паказвае іншы “ідэал” мужчыны: “Шчаслівы муж, які баіцца Госпада і суцяшэнне знаходзіць у запаведзях Ягоных” (Пс 111, 1-2).
Пра тое, як можна ва ўмовах ХХI ст. заставацца праведнымі мужчынамі, будуць разважаць мужчыны падчас духоўных практыкаванняў, якія адбудуцца ў 
       парафіі Найсвяцейшай Тройцы ўРосі 13 кастрычніка (субота).
Спецыяльным госцем гэтых духоўных парктыкаванняў будзе Дональд Турбіт, член “Служэння Абнаўлення” (Renewal Ministry), Каталіцкай каардынацыі харызматычнага абнаўлення ў ЗША, лідар каталіцкага руху “Мужчыны св. Іосіфа”. 
Сп. Турбіт цягам 20 гадоў служыў пажарнікам у Роуд-Айлендзе, 30 год вёў уласны бізнес. Яны з жонкай маюць трое дзяцей і трынаццаць унукаў. Сп. Турбіт вядзе місіі і канферэнцыі ва ўсёй Новай Англіі, Усходняй Еўропе, Афрыцы, В’етнаме. Яго служэнне накіравана найперш на мужчын.

Праграма рэкалекцый у Росі:
10.00 – канферэнцыя 1
12.00 – канферэнцыя 2
13.30 – абед (з сабой абавязкова мець бутэрброды!)
14.30 – Вяночак да Божай міласэрнасці, канферэнцыя 3
16.30 – Споведзь
18.00 – св. Імша, адарацыя, малітва аб унутраным ацаленні
20.30 – заканчэнне
Сустрэчы для мужчын з Дональдам Турбітам таксама будуць адбывацца 
ўнядзелю 14 кастрычніка ў гродзенскай катэдры 
пасля кожнай св. Імшы. Канферэнцыя для мужчын адбудзецца ў 20 гадзін ў зале св. Андрэя Баболі.