пятница, 30 ноября 2012 г.

Встреча священников модераторов и руководителей молитвенно-харизматических групп


Святары мадэратары 

і кіраўнікі малітоўна-харызматычных рухаў сустрэліся 


 ў Санктуарыі Езуса Журботнага 

ў  Росі 29 лістапада 2012г


Біскуп Аляксандр Кашкевіч выдаў камунікат адносна дня засяроджання для ксяндзоў мадэратараў і кіраўнікоў малітоўна-харызматычных рухаў Гродзенскай дыяцэзіі, у якім  запрасіу да ўдзелу ў дню засяроджання і сустрэчу з прадстауніком Ватыканскай Камісіі па справах Міранау і адказным за харызматычныя рухі Каталіцкага Касцёла ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. 

Спатканне, паводле, Біскупа Аляксандра, з’яўляецца адказам на пастанаўленні адносна развіцця ў Касцёле Новай Евангелізацыі, якія былі прынятыя на апошнім Сінодзе Біскупаў у Рыме. 


"... усім удзельнікам сустрэчы ад усяго сэрца благаслаўляю

Аляксандр Кашкевіч
Біскуп Гродзенскі"

Менавіта, на спатканні былі асвечаны такія пытанні, што Рух Каталіцкага  Харызматычнага  Аднаулення, як яшчэ казау кардынал Сыянэнс, гэта не арганізацыя, а духоуны вопыт, якім есць перажыванне дзейнасці Духа Святога, Які дзейнічае ужо знешна, праяуляючага сябе у жыцці як хрысціяніна так і супольнасці Касцела. 

Таму вернікі, перажываючы асабіста вопыт Дзейнасці  Духа ужо не затрымліваюць яго у сабе, а дзеляцца сваім вопытам. Аднауленне выяуляе сябе у групах. 

Пасьля нашага спаткання, вядомая рэч, што многія звяртаюцца с пытаннямі: а як будзе пауставаць харызматычнае Аднауленне у нашай дыяцезіі?  

Перад усім, гэта пытанне да Духа Святога, волю Якога усім нам, супольна і разам: як вернікам так і духоуным прадстае распазнаваць духоуны вопыт Духа Святога які дарыць нам сення і цяпер. 

З вопыту Руху Аднаулення у Касцеле - Біскуп у дыяцезіі а пробаршч,  у парафіі,а таксама міранскія кіраунікі групп дыяцезыяльнага, або парафіяльнага узроуня есць адказныя за тое, каб распазнавать і памагаць адкрываць, адрозневаць, прыбліжаць і накіроуваць, а нават - папрауляць накіраванне паводле Евангелля  да перажывання свядомага, дарослага хрысціянскага вопыту у Духе Святым, кіруючыся   

 словамі Апостала Паўла да Тэсаланікійцаў:

"Духа не гасіце. Прароцтвамі не пагарджайце. Усё правярайце, трымайцеся добрага."1 Тэс 5, 16–24

Яшчэ Св Аугусцін казау " новую песню могуць засьпяваць люді новые" 
З новым сэрцам, падданым Духу Святому.

Увесь перыяд вялікага паста есць накіраваны на Вігілію Пасхальную (Вялікая Субота) у часе якой абнауляем абяцанні складзеные у часе Сакрамэнту Хросту. 

Рух Харызматычнага Аднаулення есць свядомым адкрыццем Дзейнасці Святога Духа, Якога мы ужо атрымалі у Сакраменце Хросту, а атрымалі усе наогул - несвядома (немауляткамі) ..

Вось, некалькі сказау з канспекту нашага спаткання.
Працяг будзе.