суббота, 27 апреля 2013 г.

"Церковь – это история любви" папа Франциск

"Заповедь новую даю вам, да любите друг друга; как Я возлюбил вас, так и вы да любите друг друга. По тому узнают все, что вы Мои ученики, если будете иметь любовь между собою."
                                                                                          Евангелие от  Иоанна 13, 34-35


"Церковь не организация, а история любви, – сказал Папа во время Мессы утром 24 апреля в часовне Дома Св. Марфы. На Мессе присутствовали сотрудники ватиканского Института религиозных дел. Папе сослужил кардинал Хавьер Лосано Барраган, президент на покое Папского совета по душепопечению медицинских работников.

Чтения дня рассказывают о событиях в первой христианской общине, которая растет и умножает число своих членов. Все прекрасно, – отметил Папа, – но это может подтолкнуть к идее заключать «сделки», чтобы иметь еще больше «партнеров» в этом деле: 

Но путь, который пожелал Иисус для Своей Церкви, совсем другойэто путь трудностей, путь Креста, путь гонений … И это заставляет задуматьсячто же такое наша Церковь?, – потому что она не похожа на дело человеческих рук”.

Церковь – подчеркнул Папа – это нечто совсем иное: не ученики создают Церковь, они – посланные Иисусом. А Иисус послан Отцом:

Таким образом, мы видим, что Церковь начинается там, в сердце Отца, Который задумал ее … И вряд ли это была «идея» просто что-то организоватьона возникла из Его любвиОн начал эту историю любви, и эта долгая история еще не оконченаМы, люди Церкви, находимся в самом центре истории любвикаждый из нас является звеном в цепи любвиЕсли мы этого не понимаем, нам не дано ничего понять о том, что такое Церковь”. 

Искушение, которое может подстерегать нас, заключается в том, чтобы заставлять расти Церковь любой ценой, забыв о любви:

Но Церковь не растет человеческими усилиямизатем, некоторые христиане были неправы в силу исторических причин, ошибались путем, собирали армии, вели религиозные войныэто совсем другая история, вовсе не история любвиИ мы тоже учимся на наших ошибках, как это бывает с историей любвиНо как растет ЦерковьИисус сказал об этом очень простокак горчичное зерно, она растет как закваска в тесте, без шума”. 

Церковь, – напомнил Папа, – растет “снизу, медленно”:

И когда Церковь хочет похвастаться своей численностью и создает организации, отделы, становится бюрократичной, она теряет свою суть и рискует превратиться в одну из неправительственных организаций, задача которых - активное решение социальных проблемА Церковь не организацияЭто история любви ... Ах да, сегодня же здесь сотрудники Ior … простите меня, пожалуйста! .. Все нужно, и офисы нужны … ну ладно, все хорошо! Но они нужны лишь до определенного момента, как помощь в этой истории любвиНо когда бюрократия ставится на первое место, любовь отступает, и Церковь, бедняжка, становится организациейА это не тот путь”. 

Один глава государства спросил у Папы, сколь велико его войско. Церковь – подчеркнул Святейший Отец – растет не “числом солдат”, но силой Святого Духа. Потому что Церковь – повторил Папа – не организация: 

Она МатерьЗдесь, на этой Мессе, сидит много мамЧто вы почувствуете, если кто-то скажет: ‘Ну … вы же организатор своего дома’? ‘Нет, я мама!’. И Церковь тоже является МатерьюИ мы находимся в самом центре истории любви, которая идет вперед силой Святого Духа, и мы, все вместе, являемся семьей в Церкви, нашей Матери”. 
В заключение Папа вознес молитву к Богородице, дабы Она “дала нам благодать радости, – духовной радости идти по этой истории любви”.

Папа Францішак: "не баяцца радасці 

Святога Духа і перамагаць закрытасць"



“Глядзець на Езуса, які заклікае евангелізаваць і з радасцю абвяшчаць Яго імя”, - заклікаў папа Францішак падчас ранішняй св. Імшы ў Доме св. Марты. Пантыфік заахвоціў “не баяцца радасці Святога Духа”, бо яна – шлях да таго, каб перамагчы закрытасць у саміх сабе. 

У Эўхарыстыі, разам са Святым Айцом прынялі ўдзел супрацоўнікі Ватыканскай пошты, а таксама Педыятрычнага дыспансера св. Марты. Каментуючы евангельскі фрагмент з кнігі Дзеяў Апосталаў Папа задаўся пытаннем: чаму юдэйская супольнасць напоўнілася зайздрасцю і пачала пераслед першых хрысціян? “Проста таму, што яны мелі закрытае сэрца, не былі адкрытымі на навіну Святога Духа. Яны верылі ў тое, што ўсё ўжо было сказана, усё павінна быць так як яны думалі і адчувалі сябе абаронцамі веры. Тады яны пачалі казаць супраць Апосталаў, нагаворваць на іх (...) 

А затым пайшлі да ўплывовых жанчын, якія мелі ўладу, нагаварылі ім шмат розных рэчаў і падбухторылі іх паразмаўляць са сваімі муж’ямі, каб тыя выступілі супраць апосталаў. Такімі з’яўляюцца паводзіны (...) закрытых груп: весці перамовы ў вузкім коле, вырашаць складаныя сітуацыі, але “паміж сабой”, - адзначыў Папа.

Паводле Святога Айца, такім чынам праяўляецца “закрытая рэлігійнасць”, якая не можа свабодна адкрыцца на Пана”. Пантыфік адзначыў, што закрытая супольнасць юдэяў была “супольнасацю балтуноў”, якія казалі супраць, знішчалі іншых і заўсёды глядзелі назад.

“У сваю чаргу свабодная супольнасць, са свабодай Бога і Святога Духа, ішла наперад, нават падчас пераследу. А слова Пана распаўсюджвалася па ўсім рэгіёне (...) Дабро не адступае. Гэта крытэрый, крытэрый Касцёла, крытэрый важны нават для нашага рахунку сумлення: у якім стане нашы рэлігійныя і парафіяльныя супольнасці? Ці яны з’яўляюцца супольнасцямі адкрытымі на Святога Духа, якія заўсёды ідуць наперад у абвяшчэнні Божага Слова ці закрытымі?”, - спытаў Пантыфік.

Францішак адзначыў, што пераслед хрысціян пачаўся па рэлігійных прычынах і з зайздрасці, але таксама з-за таго, што “вучні былі напоўнены радасцю Святога Духа”, “прамаўлялі прыгожа і адкрывалі шляхі”.

“Закрытая супольнасць, упэўненая ў сабе, якая шукае ўласнай бяспекі ў кантактах з уплывовымі людзьмі, грошах, прамаўляе абразлівымі словамі: зневажаюць і асуджаюць (...) Магчыма яны пазабыліся пра пяшотнасць сваіх маці, калі былі маленькімі. Гэтыя супольнасці, не ведаюць пяшчотнасці, але толькі абавязкі, закрытасць у знешняй адпаведнасці”, - сказаў Папа.

Папа нагадаў, што сёння ў свеце існуе шмат хрысціян, якія перажываюць пераслед. Нягледзячы на гэта, яны, паводле Святога Айца, напоўнены радасцю Святога Духа. Пантыфік заклікаў наследаваць іх і за радасцю абвяшчаць Імя Бога
.


Текст взят со страницы сайта Радио Ватикана


вторник, 23 апреля 2013 г.

У Гродзенскай дыяцэзіі афіцыйна зацверджана харызматычна-евангелізацыйнае таварыства свецкіх «Gloriosa Trinita»


Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.04.2013 15:57

20 красавіка ў лідскім Палацы культуры адбылacя Міжнародная кангрэгацыя каталіцкага евангелізацыйнага руху «Gloriosa Trinita». У сустрэчы прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, духавенства, прадстаўнікі мясцовых уладаў, жыхары Ліды і навакольных мясцовасцяў, а таксама прадстаўнікі евангелізацыйнага руху «Gloriosa Trinita» з Польшчы, Італіі і Беларусі. Сваім удзелам парадаваў таксама заснавальнік руху — кс. Анджэй Свянцінскі, які цяпер працуе ў Італіі.
У размове з карэспандэнтам Catholic.by заснавальнік руху распавёў пра пачаткі і свае намеры ў гэтай справе. Як адзначыў святар, ідэя ўзнікнення таварыства з’явілася ў юбілейны год хрысціянства падчас перажывання рэкалекцый на Сіцыліі. Пасля вяртання з іх кс. Свянцінскі сабраў 12 асоб, якія на працягу 4 гадоў праходзілі спецыяльную фармацыю. У 2004 г. рух пачаў дзейнічаць у Мілане (Італія) і Ломжы (Польшча). «Беларусь — гэта ўжо трэцяя краіна, у якой рух быў афіцыйна зацверджаны біскупам», — дадаў святар.
«Галоўным палажэннем гэтага таварыства з’яўляецца евангелізацыя. Наш прынцып — быць там, дзе мы ёсць. Сваёй прысутнасцю хочам дасягнуць месцаў працы, выйсці на вуліцы і вакзалы, ісці да людзей, каб казаць ім пра дабрыню і міласэрнасць Бога, адзінага ў Тройцы. Гэты рух аб’ядноўвае свецкіх людзей і рэалізуе ўказанні Другога Ватыканскага Сабору — актыўна ўключыць свецкіх у жыццё і дзейнасць Касцёла, каб яны адчувалі сябе адказнымі за Касцёл, які самі ўтвараюць», — адзначыў кс. Свянцінскі.
Міжнародная сустрэча ў лідскім Палацы культуры прайшла пад дэвізам «Адкрыйце свае сэрцы, вера не толькі для абраных». Як адзначылі арганізатары на самым пачатку, гэта сустрэча з Богам і з іншым чалавекам для супольнага праслаўлення Бога.
Сустрэча распачалася малітвай праслаўлення, якую правяла супольнасць руху з лідскай парафіі Святой Сям’і. Таксама ў праграме была інсцэніроўка, удзельнікі якой звярнулі ўвагу на вялікую любоў Езуса да кожнага чалавека. Той, хто будзе заклікаць імя Езуса, той шчасце і паратунак атрымае навекі.
Ксёндз Юзаф Ханьчыц, пробашч парафіі Святой Сям’і ў Лідзе, прапанаваў удзельнікам сустрэчы паразважаць над тэмай катэхезы: «Езус — наша шчасце». «Каб пачуць голас Бога, трэба найперш запрасіць Яго ў сваё жыццё, — дадаў кс. Ханьчыц. — Чым бліжэй мы да Бога, тым больш шчасця маем». Святар заахвоціў, каб усе людзі дазволілі Хрысту ўвайсці ў іх сэрца, у сем’і, у нашыя гарады і мястэчкі. 
Уся сустрэча аздаблялася прыгожым спевам, які падтрымліваў атмасферу, дадаваў урачыстасці і быў адзінай вялікай малітвай праслаўлення. 
Вялікай радасцю стала прыняцце дэкрэту, якім біскуп Кашкевіч устанавіў у Гродзенскай дыяцэзіі Прыватнае таварыства вернікаў «Gloriosa Trinita». У дэкрэце іерарх адзначае, што «ў сваёй дзейнасці таварыства будзе кіравацца правіламі кананічнага права, а таксама нормамі, якія знаходзяцца ва ўласным статуце».
Біскуп Кашкевіч звярнуўся да ўсіх удзельнікаў сустрэчы. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне заўважыў, што Міжнародная кангрэгацыя руху «Gloriosa Trinita» праходзіць акурат у Год веры. «Такім чынам мы злучаемся з Паўсюдным Касцёлам у адкрыцці новай прыгажосці веры, якая з’яўляецца асабістай сустрэчай Бога з чалавекам. Сведчанне веры з’яўлецца асабліва істотным элементам харызмату ўсіх каталіцкіх рухаў і таварыстваў», — падкрэсліў іерарх.
Біскуп Кашкевіч падзякаваў усім удзельнікам руху, асабліва яго членам у Лідзе, за прыгожае сведчанне веры, якое даюць ужо больш за 7 гадоў. 
«Вашае радаснае сведчанне пра тое, што належыце да Хрыста і крочыце ўслед за Ім, з’яўляецца каштоўным унёскам у справу новай евангелізацыі, а Добрая вестка такім чынам даходзіць да большай колькасці людзей», — працягваў біскуп.
Афіцыйнае зацвярджэнне руху «Gloriosa Trinita» ў Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца, па словах іерарха, «пачаткам новага этапу ў яго дзейнасці». «Ад усяго сэрца віншую і жадаю кожнаму з вас шчодрых Божых ласкаў і моцы Святога Духа ў прыняцці новых выклікаў і пачынанняў. Няхай гэты чарговы этап дзейнасці супольнасці прыносіць плён яшчэ больш паспяховага абвяшчэння Добрай Навіны словамі і ўчынкамі», — пажадаў біскуп.
Даведка: «Gloriosa Trinita» — гэта міжнародная каталіцкая харызматычна-евангелізацыйная супольнасць, якая ўзнікла ў 2000 г. у Італіі. Праз чатыры гады намаганнямі кс. Анджэя Свянцінскага рух трапіў у Польшчу. Сёння ён існуе ў Італіі, Польшчы, Іспаніі, Бразіліі і Беларусі. У Беларусі рух «Gloriosa Trinita» ўжо некалькі гадоў існуе пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе і аб’ядноўвае некалькі сотняў чалавек. 
Рух з’яўляецца прыватным таварыствам вернікаў, скіраваным перш за ўсё на семі’і і асобаў, прысвечаных Найсвяцейшай Тройцы, якая з’яўляецца прыкладам дасканалай сям’і. Сям’я як вобраз Найсвяцейшай Тройцы з’яўляецца прывілеяваным месцам, у якім нараджаецца і развіваецца святасць. Члены руху натхняюцца Найсвяцейшай Тройцай, крочачы да збаўлення і прыцягваючы за сабой усіх братоў, якія далучацца да гэтай справы.
Мэтай руху з’яўляецца ажыўленне веры ў сем’ях, у сэрцах усіх людзей. Таму яго ўдзельнікі жадаюць увайсці ў праблемы штодзённага жыцця сучаснага чалавека, выходзячы да яго на вуліцы. 
Цэнтрам духоўнасці з’яўляецца Эўхарыстыя: Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. З яе яны чэрпаюць сілы да штодзённага крочання з Езусам. Эўхарыстычная адарацыя з’яўляецца асабістай размовай з Богам, падчас якой могуць нарадзіцца важныя жыццёвыя рашэнні. Акрамя ціхай адарацыі, моляцца таксама падчас супольных адарацый з малітвай праслаўлення і спевамі.
Кс. Юрый Марціновіч

Сустрэча супольнасці "Gloriosa Trinita" ў Лідзе (дапоўнена)

Міжнародная кангрэгацыя каталіцкага евангелізацыйнага руху "Gloriosa Trinita" адбылася 20 красавіка ў Лідзе. Пры перапоўненай залі ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч прадставіў дэкрэт аб рэгуляванні дзеяння руху на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Зараз "Gloriosa Trinita" мае права дзейнічаць на ўзроўні ўсёй дыяцэзіі.
Міжнародны вечар каталіцкай культуры арганізавала Лідская суполка каталіцкага евангелізацыйнага руху "Gloriosa Trinita". Як распавяла с. Катажына Бучынская CNN, падчас гэтай сустрэчы кс. рэктар Юзаф Станеўскі зачытаў дэкрэт, якім кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч прымаў рух "Gloriosa Trinita" ў Гродзенскую дыяцэзію:
Зараз мы маем права ажыццяўляць справу евангелізацыі (а гэта асноўная мэта нашага руху) ва ўсёй дыяцэзіі. Дагэтуль мы некалькі гадоў з'яўляліся мясцовай суполкай руху пры адной з лідскіх парафій. За гэты час прыглядаліся да нашай дзейнасці, а вось цяпер прынялі на ўзроўні дыяцэзіі, - патлумачыла сястра.
На міжнародную кангрэгацыю руху "Gloriosa Trinita", арганізаваную Лідскай суполкай, прыбылі прадстаўнікі гэтага руху з Польшчы і Італіі на чале з заснавальнікам руху кс. Анджэем Свянцінскім. Яны на сцэне давалі сведчанні, як перажываюць сваю веру і як ажыццяўляюць сваю дзейнасць у межах гэтага евангелізацыйнага руху.
Канцэрт распачаўся з малітвы праслаўлення, якую праводзілі лідскія прадстаўнікі руху "Gloriosa Trinita". Пасля гледачы змаглі ўбачыць тэатралізаванае прадстаўленне "Колы грукаюць". Затым быў прадстаўлены фільм пра дзейнасць "Gloriosa Trinita" ў Беларусі.
У праграме таксама было сведчанне веры аднаго з членаў лідскага руху "Gloriosa TrinitaДзмітрыя Аблавацкага, які даў сведчанне сваёй веры, як ён прыйшоў у рух, як тут дзейнічае і што змянілася ў яго жыцці пасля гэтага.
Гэтаксама ксёндз пробашч парафіі Святой Сям'і ў Лідзе Юзаф Ганьчыц правёў катэхезу, якую распачаў са згадвання біблейскай сцэны вяселля ў Кане Галілейскай. Малады запрасіў на вяселле Езуса, не ведаючы, якія праблемы яго могуць спаткаць на вяселлі і як Езус яму дапаможа. Гэта ж і мы, калі штодзень будзем запрашаць Езуса ў свае справы, Ён нам будзе дапамагаць, казаў святар.
Напрыканцы сустрэчы пасля зачытання дэкрэта кс. біскуп Аляксандр звярнуўся да членаў руху "Gloriosa Trinita" з накіравальным словам і ўдзяліў усім пастырскае бласлаўленне.