суббота, 26 декабря 2015 г.

“Urbi et Orbi”: дзе нараджаецца Бог, там нараджаецца мір

Шчаслівага Божага Нараджэння! Хрыстус нарадзіўся для нас, радуемся ў дзень нашага збаўлення!”, - такімі словамі распачаў 25 снежня 2014 г. сваё святочнае пасланне папа Францішак, звяртаючыся да тысяч вернікаў, сабраных на ватыканскай 
плошчы, з цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра.
“Адкрыем нашы сэрцы на прыняцце ласкі гэтага дня, якой з’яўляецца Ён сам: Езус – гэта ясны дзень, які ўзыйшоў на гарызонце чалавецтва. – звярнуўся Святы Айцец – Гэта день міласэрнасці, у які Бог Айцец адкрыў чалавецтву сваю бясконцую пяшчотнасць; дзень святла, які разганяе цемру страху і трывогі; дзень супакою, у які з’яўляецца магчымасць сустрэцца, паразмаўляць, прымірыцца; дзень радасці: “радасці вялікай” для малых і пакорных, і для ўсяго народа (пар. Лк 2,10).

У гэты дзень ад Панны Марыі нарадзіўся Езус, Збаўца. Яслі нам паказваюць “знак” дадзены Богам: “Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях” (Лк 2,12). Як бэтлеемскія пастушкі, таксама і мы пойдзем паглядзець гэты знак, гэту падзею, якая кожны год абнаўляецца ў Касцёле. Божае Нараджэнне – гэта падзея, якая абнаўляецца ў кожнай сям’і, кожнай парафіі, кожнай супольнасці, якая прымае любоў Божую, уцелаўлёную ў Езусе Хрысце. Як Марыя, Касцёл паказвае ўсім “знак” Божы: Немаўля, якое яна насіла ва ўлонні і дала свету, але якое з’яўляецца Сынам Найвышэйшага, таму што “паходзіць ад Святога Духа” (Мц 1,20). Ён Збавіцель таму, што з’яўляецца Ягняткам Божым, якое бярэ на сябе грэх свету (пар. Ян 1,29). Разам з пастушкамі, паклонімся перад Ягняткам, аддадзім пашану ўцелаўлёнай Дабрыні Божай і дазволім, каб слёзы пакаяння напоўнілі нашы вочы і абмылі наша сэрца. Мы ўсе маем у гэтым патрэбу!

Толькі Ён, толькі Ён можа нас збавіць. Толькі Міласэрнасць Бога можа вызваліць чалавецтва ад шматлікіх формаў зла, часам жахлівых, якія эгаізм нараджае ў ім. Ласка Божая можа здзейсніць перамену сэрцаў і адкрыць шляхі выйсця з сітуацый, невырашальных чалавечымі сіламі.
Дзе нараджаецца Бог, там нараджаецца надзея. Ён прыносіць надзею! Дзе нараджаецца Бог, там нараджаецца мір. А дзе нараджаецца мір, там больш няма месца для нянавісці і вайны. Тым не менш менавіта там, дзе Сын Божы ўцелавіўшыся прыйшоў на свет, працягвае трываць напружанасць і насілле і мір застаецца дарам, аб якім трэба прасіць і які трэба будаваць. Няхай ізраільцяне і палестынцы змогуць аднавіць прамы дыялог і дасягнуць згоды, якая дазволіць абодвум народам суіснаваць у гармоніі, перазышоўшы канфлікт, які іх на працягу доўгага часу супрацьпастаўляе, з цяжкімі наступствамі для ўсяго рэгіёна.

Папросім у Пана, каб найхутчэй было знойдзена палітычнае і дыпламатычнае рашэнне для ўмілаванай Сірыі; якое прымусіць змоўкнуць грамыханне зброі і выправіць найцяжэйшую гуманітарную сітуацыю змучанага насельніцтва. Таксама тэрмінова неабходна, каб пагадненне па Лівіі знайшло падтрымку ўсіх, каб былі пераадолены цяжкія падзелы і насілле, якія ахапілі краіну. Увага ўсёй міжнароднай супольнасці няхай будзе адзінадушна скіравана на тое, каб спыніць зверствы, якія, як у гэтых краінах, так і ў Іраку, Йемене і Трапічнай Афрыцы правакуюць шматлікія ахвяры, выклікаючы вялізарныя пакуты і не шкадуюць нават гістарычнай і культурнай спадчыны цэлых народаў. Мае думкі скіроўваюцца таксама да ўсіх, хто пацярпеў ад лютых тэрарыстычных дзеянняў, асабліва нядаўніх нападаў здзейсненых у небе Егіпту, у Бейруце, Парыжы, Бамако і Тунісе.
Няхай нашым братам, якія пераследуюцца ў многіх частках свету па прычыне веры, Дзіцятка Езус падорыць суцяшэнне і сілу. Яны нашы сённяшнія мучанікі.

Аб міры і згодзе папросім для дарагіх народаў Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Бурундзі і Паўднёвага Судану, каб праз дыялог, умацавалася супольная дзейнасць дзеля будавання грамадзянскіх супольнасцяў, натхнёных шчырым духам прымірэння і ўзаемнага паразумення.

Няхай Божае нараджэнне прынясе сапраўдны мір таксама ва Украіну, дасць палёгку тым, хто пакутуе ад наступстваў канфлікту і натхніць волі весці да спаўнення дасягнутых дамоўленасцяў, каб аднавіць згоду ва ўсёй краіне.
Радасць гэтага дня няхай асвеціць намаганні калумбійскага народу, каб натхнёны надзеяй, працягваў дасягаць жаданага міру.

Дзе нараджаецца Бог, там нараджаецца надзея; і дзе нараджаецца надзея, там асобы знаходзяць годнасць. Тым не менш, яшчэ сёння мноства мужчын і жанчын пазбаўлены сваёй чалавечай годнасці і як Дзіцятка Езус, пакутуюць ад холаду, беднасці і адчужэння з боку людзей. Няхай наша блізкасць дасягне сёння найбольш безабаронных, асабліва дзяцей-салдат, жанчын, якія церпяць насілле, ахвяр гандлю людзьмі і наркатрафіку.

Няхай нашай дапамогі будзе дастаткова для тых, хто ўцякае ад беднасці і вайны, здзейсняючы падарожжы вельмі часта ў нечалавечых умовах і нярэдка рызыкуючы жыццём. Няхай будуць узнагароджаны патрэбнымі ласкамі тыя, як асобныя людзі, так і дзяржавы, якія з шчодрасцю падтрымліваюць і прымаюць шматлікіх мігрантаў і бежанцаў, дапамагаючы ім у будаванні годнай будучыні для сябе і сваіх блізкіх і ў інтэграцыі ў грамадствы, якія іх прымаюць.

У гэты святочны дзень, няхай Пан адорыць надзеяй тых, хто не мае працы – іх шмат – і падтрымае дзейнасць тых, хто мае публічную адказнасць у палітычнай і эканамічнай сферах, каб працавалі для дасягнення супольнага дабра і баранілі годнасць кожнага чалавечага жыцця.
Дзе нараджаецца Бог, там квітнее міласэрнасць. Яна з’яўляецца самым каштоўным дарам, які Бог робіць нам, асабліва ў гэты Юбілейны год, у які мы пакліканы адкрыць пяшчоту, якую наш нябесны Айцец мае да кожнага з нас. Няхай Пан дазволіць, асабліва зняволеным, адчуць Яго міласэрную любоў, якая зажыўляе раны і перамагае зло.


І так сёння будзем разам радавацца ў дзень нашага збаўлення. Сузіраючы яслі засяродзім наш позірк на распрасцёртых руках Езуса, якія дэманструюць нам абдымкі міласэрнага Бога, у той  час, як слухаем плач Дзіцятка, які нам шэпча: “Для маіх братоў і маіх сяброў я скажу: “Няхай на цябе будзе супакой” (Пс 121)”, - завяршыў святочнае пасланне Пантыфік.

                                                 http://be.radiovaticana.va/

суббота, 21 ноября 2015 г.

Папа Францiшак: "як многія з вас чытаюць гараскопы на дадзены дзень?"

Канчатковай мэце чалавекасустрэчы з Уваскрослым Панам
прысвяціў свае разважанні 
15 лістапада 2015 г
перад малітвайАнёл Панскіпапа Францішак.

Евангелле гэтай перадапошняй нядзелі літургічнага года прапануе частку прамовы Езуса пра апошнія падзеі чалавечай гісторыі, арыентаванай на поўнае выкананне у Божым Валадарстве, - звярнуў увагу Папа. - Гэта словы Езуса, сказаныя ў Ерузалеме, перад яго апошняй Пасхай.

Прамова змяшчае некаторыя апакаліптычныя элементы, як вайна, голад, касмічныя катастрофы: “зацьміцца сонца, і месяц не дасць святла свайго. І зоркі будуць падаць з неба, і сілы нябесныя пахіснуцца”. Нягледзячы на гэта, ўсе пералічаныя элементы не з’яўляюцца сутнасцю паслання. Істота, вакол якой сканцэнтраваны словы Езуса, гэта Ён сам, таямніца Яго асобы, Яго смерці і ўваскрасенне, і Яго вяртання ў канцы часоў.

Наша канчатковая мэта заключаецца ў спатканні з Уваскрослым Панам. Я хацеў бы задаць вам пытанне: колькі з вас думаюць, што настане дзень, калі я сустрэну Пана тварам да твару? Падумайце пра гэта. Гэта сустрэча з’яўляецца нашай мэтай.

Мы не чакаем на нейкі час ці месца, але збіраемся сустрэць асобу – Езуса. Такім чынам, праблема не ў тым, “калі” споўняцца гэтыя знакі, прадракаючыя канец часоў, але ў тым, каб мы былі гатовыя да іх. Нават справа не ў тым, “як” стануцца гэтыя рэчы, але “як” мы павінны весці сябе сёння, чакаючы на іх. Мы пакліканы жыць сённяшнім днём, ствараючы нашу будучыню радасна і давяраючы Богу.

Прыпавесць пра смакоўніцу, на якой распускаецца лісце, што зяўляецца прыкметай хуткага лета, кажа нам, што перспектыва канца не адлучае нас ад сапраўднага жыцця, але дазваляе нам глядзець на нашы дні ў перспектыве надзеігэтай цноты, якой так цяжка жыць. Надзея, найменшая, цнота, але і самая моцная. І наша надзея мае твар – твар уваскрослага Пана, Які прыходзіць “з вялікай сілай і ў славе”, паказвае ўкрыжаваную любоў, перамененую ва ўваскрасенне. 

Трыумф  Езуса ў канцы часоў будзе трыумфам крыжа, праявай таго, што прысвячэнне сябе ў ахвяру дзеля любові да бліжняга, наследуючы Хрыста, зяўляецца адзінай пераможнай сілай і адзіным аплотам перад падзеямі і трагедыямі свету.

Пан Езус зяўляецца не толькі кульмінацыяй зямной пілігрымкі, але ўвесь час прысутнічае ў нашым жыцці. Ён заўсёды побач з намі, заўсёды з намі. Таму, калі Ён кажа пра будучыню і вядзе нас да яе, заўсёды вяртае нас да сучаснасці. Ён супрацьстаіць ілжэпрарокам, летуценнікам, якія прадказваюць блізкі канец свету, выступае супраць фаталізму. Ён побач з намі, крочыць разам з намі, любіць нас.

Ён жадае вырваць сваіх вучняў кожнай эпохі з цікаўнасці дат, прагнозаў, гараскопаў і факусуе нашу ўвагу на сённяшнім дні гісторыі. Я хацеў бы спытаць вас, кожнага з вас, але не адказвайце ў голас, няхай кожны з вас адкажа ў сваім сэрцы: як многія з вас чытаюць гараскопы на дадзены дзень? Няхай кожны адкажа ў вашым сэрцы. І калі ты адчуваеш жаданне прачытаць гараскоп, паглядзі на Езуса, які з табой. Гэта лепшае, ты адчуеш сябе лепш.

Гэта прысутнасць Езуса нагадвае нам пра чаканне і пільнасць, якія выключаюць як нецярпенне, так і дрымотнасць, як уцёкі ў будучыню, так і нявольніцкае знаходжанне ў цяперашнім часе і часовасці.

Таксама і сёння дастаткова стыхійных і маральных бедстваў, нягодаў і перашкодаў рознага роду. Усё праходзіць, - нагадвае нам Пан - толькі Ён, Яго слова застаецца, як святло, што вядзе і абнаўляе нашы крокі. Ён заўсёды нам даруе, таму што знаходзіцца на нашым баку. 

Трэба толькі ўглядацца ў Яго, і Ён будзе пераўтвараць наша сэрца. Няхай Дзева Марыя дапаможа нам даверыцца Езусу, трывалай аснове нашага жыцця, і вытрываць з радасцю ў Яго любові”, - сказаў Папа падчас сваіх разважанняў.
http://be.radiovaticana.va/

суббота, 3 октября 2015 г.

Святы Айцец пра сітуацыю “параненых сем’яў”

Папа Францішак, пасля летняга перапынку, аднавіў сустрэчы з вернікамі ў рамках агульных аўдыенцый у Ватыкане. Першая з іх прайшла 5 жніўня 2015 г. 
у Зале Паўла VI. Сваю катэхезу Пантыфік прысвяціў тэме так званых “параненых сем’яў”. Аб складаных сітуацыях, якія ўзнікаюць у сямейным асяроддзі ў выніку непаразуменняў паміж сужонкамі, ён ужо казаў падчас апошняй агульнай аўдыенцыі ў чэрвені. Сённяшнюю ён прысвяціў клопату пра тых, хто пасля разводу ўступіў у новы несакрамэнтальны саюз.
“Касцёл добра ведае, што такая сітуацыя супярэчыць хрысціянскаму сакрамэнту. Тым не менш яго настаўніцкі позірк заўсёды чэрпае з сэрца Маці, сэрца, натхнёнага Святым Духам, якое заўсёды шукае карысці і збаўлення людзей. Вось чаму ён адчувае абавязак, “дзеля любові да праўды”, “добра распазнаваць сітуацыі”. Так выказваўся св. Ян Павел ІІ у Апостальскай адгартацыі “Familiaris consortio”, указваючы на прыклад адрознення паміж тымі, хто перажыў развод і тымі, хто яго справакаваў”, - сказаў Папа.
Паводле Святога Айца, калі паглядзець на гэтыя новыя саюзы вачыма маленькіх дзяцей, можна ўбачыць наколькі тэрміновай з’яўляецца патрэба ў развіцці ў хрысціянскіх супольнасцях сапраўднай адкрытасці ў адносінах да тых асоб, якія перажываюць падобныя сітуацыі. 
“Для гэтага важна, каб стыль супольнасці, яе мова, паводзіны, заўсёды былі ўважлівымі да асоб, пачынаючы ад дзяцей. Гэта яны найбольш пакутуюць ад такіх сітуацый. Больш за тое, як мы зможам раіць гэтым бацькам рабіць усё магчымае, каб вучыць дзяцей хрысціянскаму жыццю, даючы ім прыклад пераканаўчай і практыкаванай веры, калі будзем трымаць іх на дыстанцыі ад жыцця супольнасці, нібыта яны экскамунікаваныя? 
Не трэба дадаваць іншых цяжараў акрамя тых, якія дзеці ў падобных сітуацыях ужо вымушаны несці на сабе! На жаль, колькасць такіх дзяцей і моладзі па-сапраўднаму вялікая. Важна, каб яны адчувалі, што Касцёл – гэта Маці, якая клапоціцца пра ўсіх, што ён заўсёды гатовы выслухаць і прыняць”, - сказаў Папа.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў Касцёл не быў ні “абыякавым”, ні “лянівым”. Ён узрастаў ва ўсведамленні неабходнасці братэрскай і пільнай адкрытасці, у любові і праўдзе, да ахрышчаных, якія заключылі новыя саюзы пасля краху сакрамэнтальнага сужэнства. Гэтыя асобы не з’яўляюцца экскамунікаванымі, і не могуць такім чынам успрымацца – яны з’яўляюцца часткай Касцёла, яшчэ раз падкрэсліў Пантыфік.Ён нагадаў, што на гэту тэму выказваўся Бэнэдыкт XVI, заклікаючы да “пільнай праніклівасці” і “мудрага душпастырскага суправаджэння”, усведамляючы, што не існуе “простых рэцэптаў”.
“Адсюль неаднаразовы пастырскі заклік да адкрытай і належнай дэманстрацыі гатоўнасці супольнасці да прыняцця такіх асоб і іх падтрымкі, каб перажывалі і ўсё больш развівалі сваю прыналежнасць да Хрыста і Касцёла праз малітву, слуханне Божага Слова, часты ўдзел у літургіі, хрысціянскае выхаванне дзяцей, любоў і служэнне бедным, дзейнасць на карысць справядлівасці і міру. Біблійны вобраз Добрага Пастыра абагульняе місію, якую Езус атрымаў ад Айц – аддаваць жыццё за авечак. Такая пазіцыя – гэта прыклад таксама і для Касцёла, які прымае сваіх дзяцей як Маці, што дае сваё жыццё за іх. “Касцёл заўсёды пакліканы быць адкрытым домам Айца. Ніякіх закрытых дзвярей! Розным чынам усе могуць удзельнічаць у касцёльным жыцці, усе могуць быць часткай супольнасці. Касцёл – гэта бацькоўскі дом, у якім ёсць месца для кожнага з яго складаным жыццём”, - адзначыў Папа.
Напрыканцы сваёй катэхезы Пантыфік нагадаў, што хрысціянскія сем’і пакліканы наследаваць Езуса і дапамагаць тым, якія перажылі складаныя сітуацыі. “Няхай усе выконваюць сваю ролю, наследуючы вобраз Добрага Пастыра, які ведае кожную са сваіх авечак і ніводнай не выключае са сваёй бясконцай любові!”, - пажадаў напрыканцы сустрэчы з вернікамі Святы Айцец.   
                                                                  http://be.radiovaticana.va/

суббота, 5 сентября 2015 г.

реколекционные встречи с кс. Яном Речеком


Кс Ян Речек проведет реколекции :


Макаровцы 

09.09.2015

10.00 Св Месса
19.00 Св Месса




10.09.2015

10.00 св Месса, Адорация с заступнической молитвой
19.00  св Месса, Адорация с заступнической молитвой

Верейки

11.09.2015

10.00 Св Месса, конференция
19.00св Месса, Адорация с заступнической молитвой


12.09.2015

11.00 Престольный праздник, св Месса

Рось

12.09.2015

15.00 Веночек к Божьему Милосердию
          конференция
17.00 Исповедь
18.00 Св Месса, Адорация с заступнической молитвой

Слова Жыцця №16 / 2015 стр. 6

вторник, 1 сентября 2015 г.

Чырвоная нітка на запясці. А ты ведаеш яе паходжанне?

Многія вядомыя людзі, у тым ліку прадстаўнікі моцнай паловы ча- лавецтва, носяць чырвоную нітку на запясці рукі

Гэты талісман быццам абараняе чалавека ад злога вока, не ўпускае ў аўру негатыўную энергію. 

Вельмі часта завязваюць яе немаўлятам, каб не сурочылі (ад злога вока). Але калі разглядзець сапраўднае ўзнікненне гэтага звычаю, то ахоплівае жах, асабліва калі ты хрысціянін. 

Святы Касцёл вучыць: “Забабоны несумяшчальныя з верай, таму што гэта грэх супраць першай запаведзі Божай – «Не май іншых багоў, апроч Мяне»” (Зых 20, 2).


Для хрысціяніна гэта недапушчальна! Узнікла гэтая нітка задоўга да хрысціянства і завязвалася бацькамі ці жрацом падчас прысвячэння дзяцей Ваалу ў якасці сведчання прысвячэння. Калі дзіця вырастала, яно павінна было аддаць богу Ваалу нявіннасць (палавы акт з жрацом, незалежна ад полу). Ваал (Баал, Бел, Баель, Ваэль) – магутны дэман, вядомы ў старажытнасці як фінікійскае і заходне- семіцкае боства. Яго імя перакладаецца як “гаспадар”, “уладар”, “спадар” – так называлі многіх багоў асобных мясцовасцей (часцяком дадаючы да тытула і назву мясцовасці (напр.: Баал-Гал, Ваал-Пэорыя) ці сферу яго “валодання” (напр.: Ваал-Хаддад – бог буры, Ваал-Шамем – бог сонца і інш.). Ваала ўша- ноўвалі ў Сірыі, Палесты- не, Угараў, Фінікіі, Ханаане, Карфагене, Вавілоне і інш. Ён лічыўся сынам Дагона і мужам Астарты. 

Вядомы яго малюнак у выглядзе быка (сімвал урадлівас- ці) або воіна, які дзівіць зямлю дзідай. Свяшчэннае дрэва Ваала – кедр. Месцам яго жыхарства лічылася гара Цафон (сёння гара аль-Акра), фактычна Ваала разглядалі як уладальніка сусвету. У Егіпце ён атаясамляўся з Сэтам, у эпоху элінізму – з Зеўсам. Захаваліся сведчанні аб распаўсюджанні культу Ваала не толькі на Паўночную Афрыку, але ў больш познія часы нават на ўсю Еўропу, уключаючы Скандынавію і Брытанскія астравы. 

Да цяперашняга часу ў Ірландыі і Уэльсе захаваліся абрады, якія нагадваюць старажытнае пакланенне Ваалу. Ён атаясамліваецца з кельцкім богам сонца Велінам або Веліна, а таксама з Вельта- нам – кельцкім святам пакланення агню. Ідаласлужэнне Ваалу было галоўным і прытым звычайным грахом старажытных габрэяў. Ваалу, як і Малоху, прыносілі чалавечыя ахвяры або прысвячалі дзяцей (“І зладзілі вышыні Ваалу, каб паліць сыноў сваіх агнём на целаспаленне Ваалу” (Ер 19, 5)). 

Служэнне яму суправаджалася вялікай пышнасцю і ўрачыстасцю. Прарок Ілля, а ўслед за ім і іншыя прарокі, горача выступалі супраць прыхільнікаў гэтага ідала. У пякельнай іерархіі з “De Praestigius Daemonum” Іагана Вейера Ваал знаходзіцца сярод міністраў пекла, ён галоўнакаманду- ючы пякельнай арміі. Пераважная большасць дэ- манолагаў атаясамліваюць Ваала з Баэлем – першым духам у спісе “Lemegeton” і “Pseudomomarchia Daemonum” Вейера. 

Згодна з “Lemegeton”, Баэль – “пер- шы галоўны дух – кароль, кіруючы на Усходзе... Ён з’яўляецца ў розных формах, часам падобна кату, часам падобна жабе, часам падобны чалавеку, а часам ва ўсіх гэтых формах адразу” (Вейер лічыць, што Баэль з’яўляецца з трыма галовамі – ката, жабы і чалавека ў кароне; у пазнейшых апісаннях да гэтага дадалося плоскае тоўстае цела і мноства павуковых ног, якія растуць па баках). Размаўляе хрыплым голасам. Надзяляе людзей нябачнасцю (і мудрасцю, згодна Вейеру). Кіруе 66- цю легіёнамі пякельных духаў. Згодна з “Grand Grimoire”, Баэль – адзін з трох галоўных духаў, якія знаходзяцца ў служэнні ў прэм’ер-міністра пекла Люцыфуга Рафокаля. 

У позняй кабале (напр. у МакГрэгара Маттэрса, Па- пюса і інш.) Ваал (Баал Ханан – Баал-Ханан) – сёмы з дзесяці архідэманаў, дух вераломства, бязлітасны і падступны. Сучасныя акуль- тысты звязваюць яго з сіламі разбурэння, нянавісці, помсты, вайны. У “загаворы сямі” (д-р Папюс), у адным з радкоў напісана: “In nomine Adonai per Gabriel vade retro Baal!” (“У імя Ада- най, праз Гаўрыіла, выйдзі Ваал!”). 

Вельмі хочацца спы- таць бацькоў: што вы робіце з дзецьмі? Ці хочаце ім шчасця? Хочаце іх зберагчы? Прысвячаючы дэману?!! Не здзіўляйцеся, што вашыя дзеці хварэюць або маюць зламанае жыццё. Вы самі выбралі ім апеку- на... 

А. Андрэй Паўлішын OSBM, Рух Святло-Жыццё

http://slowo.grodnensis.by/


пятница, 7 августа 2015 г.

" Папа - движению Харизматического обновления: не опасайтесь нежности Бога"

Вечером 12 июня,  в праздник Святейшего Сердца Иисуса, в Латеранской базилике Святого Иоанна Папа Франциск совершил Святую Мессу со священниками из движения Харизматического обновления. Свою проповедь на испанском языке Святейший Отец начал с воспоминания о героическом свидетельстве коптских христиан, которые приняли мученическую смерть от рук боевиков из самопровозглашённого Исламского государства. На побережье Ливии 23 коптских мученика погибли c именем Спасителя на устах. Их мученичество являет собой пример полного доверия Богу; это - доказательство того, что даже в самых трагических обстоятельствах Бог не оставляет верующих в Него.
Комментируя первое литургическое чтение из Книги пророка Осии, Святейший Отец напомнил, что Господь спасает человека от рабства греха, от самоуничтожения, от внутреннего рабства. Господь берёт человека за руку и учит ходить вместе с Ним.
«Я часто размышляю о том, что мы опасаемся Божьей нежности. Именно потому, что мы страшимся нежности Господа, мы не позволяем Ему прикоснуться к нам. Как следствие, нередко мы бываем жёсткими и суровыми карателями. Мы становимся пастырями, лишёнными нежной любви».
Пастыри, заботясь о своих прихожанах, никогда не должны забывать притчу Иисуса о потерянной овце: Христос всегда выходит навстречу тем, кто живёт в одиночестве, кто сбился с пути и потерялся в жизни. Поэтому нежность и ласка Святейшего Сердца Христа должна быть постоянным примером для пастырей, призванных заботиться о вверенных им людях, сказал в завершение проповеди Папа Франциск.
http://ru.radiovaticana.va/

"Не закрываться от Святого Духа"

Как и во времена апостолов, Святой Дух и сегодня ведет нас к полноте истины, обновляет лик земли и приносит Свои плоды: об этом Папа Франциск сказал в проповеди на торжественной Мессе Пятидесятницы, 
которая прошла в соборе Святого Петра.
«Мир нуждается не в замкнутых людях, а в людях, исполненных Святого Духа. Закрытость от Святого Духа – это не только несвобода, но и грех, - подчеркнул Святейший Отец. – От Святого Духа можно закрыться множеством способов: в эгоизме собственной выгоды, в суровом легализме – подобно законоучителям, которых Иисус называет лицемерами, - в забвении того, чему учил нас Иисус, или переживая свое христианство не как служение, а как личное преимущество».

Regina Cæli в торжество Пятидесятницы: 

В полдень 24 мая, в торжество Пятидесятницы, Папа Франциск возглавил чтение молитвы «Царица Небесная». 

Пятидесятница даёт нам возможность вновь пережить рождение Церкви, сказал он. Мы читаем об этом в книге Деяний Апостолов, где повествуется о том, как по прошествии пятидесяти дней после Пасхи в доме, где находились ученики Иисуса, «внезапно сделался шум с неба, как бы от несущегося сильного ветра… И исполнились все Духа Святого».
Папа пояснил, что благодаря этому излиянию ученики были полностью преображены: их страх сменился на мужество, замкнутость уступила место возвещению, и всякое сомнение было изгнано верой, полной любви. Это «крещение» Церкви, – сказал Папа, – которая таким образом начала свой путь в истории, поддерживаемая силой Святого Духа.
Папа напомнил, что это событие, которое преобразило сердце и жизнь апостолов и других учеников, сразу же отразилось и за пределами Горницы, потому что двери, которые были закрыты целых пятьдесят дней, наконец распахнулись, и первая христианская община начинает говорить с толпами людей, прибывших из разных мест, о великих делах Божиих (ср. ст.11), то есть о воскресении Иисуса, Который был распят.
Святейший Отец подчеркнул, что дар Святого Духа восстановил гармонию языков, утраченную в Вавилоне и предвосхищает вселенские масштабы миссии апостолов. Таким образом, Церковь рождается вселенской, единой, кафолической, с чётко обозначенной идентичностью, но открытой для всех, без каких-либо исключений.
Святой Дух, излитый в день Пятидесятницы в сердца учеников, – сказал далее Папа, – является началом новой эры: эры свидетельства и братства. Эта эра берёт своё начало от Бога, как языки пламени, осенившие каждого из учеников. «Как в тот день Пятидесятницы, также и сегодня Святой Дух непрерывно изливается на Церковь и на каждого из нас, чтобы мы могли выйти из нашей посредственности и замкнутости и возвещать всему миру милосердную любовь Господа: в этом наша миссия!» – сказал Папа Франциск. В заключение своего размышления перед чтением богородичной молитвы Епископ Рима призвал верных вверить себя материнскому заступничеству Пресвятой Девы Марии, Которая присутствовала в Горнице среди учеников, дабы Святой Дух излился в изобилии на Церковь нашего времени, наполнил сердца всех верующих и зажег в них пламень Своей любви.
Полный текст размышления Святейшего Отца:
Дорогие братья и сёстры, здравствуйте!
Торжество Пятидесятницы даёт нам возможность вновь пережить рождение Церкви. В книге Деяний Апостолов повествуется о том, что по прошествии пятидесяти дней после Пасхи в доме, где находились ученики Иисуса, «внезапно сделался шум с неба, как бы от несущегося сильного ветра… И исполнились все Духа Святого» (Деян 2,1-2). Ученики были полностью преображены этим излиянием: их страх сменяется на мужество, замкнутость уступает место возвещению и всякое сомнение изгоняется верой, полной любви. Это «крещение» Церкви, которая таким образом начинала свой путь в истории, поддерживаемая силой Святого Духа.
Это событие, которое преображает сердце и жизнь апостолов и других учеников, сразу отражается и за пределами Горницы. Действительно, двери, которые были закрыты целых пятидесятых дней, наконец раскрываются, и первая христианская община, уже не замкнутая сама в себе, начинает говорить с толпами людей, прибывших из разных мест, о великих делах Божиих (ср. ст.11), то есть о воскресении Иисуса, Который был распят. И каждый из присутствующих слышит, как ученики говорят на их языках. Дар Святого Духа восстанавливает гармонию языков, которая была утрачена в Вавилоне и предвосхищает вселенские масштабы миссии апостолов. Церковь рождается не изолированной, она  рождается вселенской, единой, кафолической, с чётко обозначенной идентичностью, но открытой для всех, не замкнутой, с самоосознанием, которое охватывает весь мир, не исключая никого. Матерь Церковь не закрывает свои двери ни перед кем! Даже перед самым большим грешником! Ни перед кем! И  это благодаря силе и благодати Святого Духа. Матерь Церковь открывает, распахивает свои двери перед всеми именно потому, что она Матерь.
Святой Дух, излитый в день Пятидесятницы в сердца учеников, является началом новой эры: эры свидетельства и братства. Эта эра берёт своё начало свыше, от Бога, как языки пламени, опустившиеся на голову каждого из учеников. Это было пламя любви, которое сжигает любую жестокость; это был язык Евангелия, который преодолевает границы, установленные людьми, и трогает сердца множества, без различия языка, расы или национальности. Как в тот день Пятидесятницы, также и сегодня Святой Дух непрерывно изливается на Церковь и на каждого из нас, чтобы мы могли выйти из нашей посредственности и замкнутости и возвещать всему миру милосердную любовь Господа: в этом наша миссия! Также и нам были дарованы «язык» Евангелия и «огонь» Святого Духа, для того, чтобы мы, провозглашая воскресшего Иисуса, живого и присутствующего среди нас, разжигали свои сердца, а также сердца народов, приближая их к Нему, Который есть путь, истина и жизнь.
Вверим себя материнскому заступничеству Пресвятой Девы Марии, Которая присутствовала в Горнице среди учеников: Она – Матерь Церкви, Матерь Иисуса,  ставшая матерью Церкви. Мы вверяемся Ей, дабы Святой Дух излился в изобилии на Церковь нашего времени, наполнил сердца всех верующих и зажег в них пламень Своей любви.
http://ru.radiovaticana.va/

четверг, 21 мая 2015 г.

О радости и мужестве Святого Духа, Которого посылает нам Отец

Христианские общины не могут жить в страхе и без радости, подчеркнул Папа Франциск в своей проповеди на утренней Мессе 15 мая в часовне Дома Святой Марфы.
«Страх» и «радость»: эти два слова особенно выделяются в литургических чтениях дня. «Страх, - отметил Папа, - причиняет нам боль, он ослабляет нас, сжимает и парализует». Человек, который боится, пассивен, «он не знает, что делать»: он созерцает только себя самого и «ждёт чего-то плохого». «Страх приводит к эгоизму, к эгоцентризму и парализует», поэтому «боящийся христианин не в силах понять послание Иисуса»:
«Вот почему Христос говорит Павлу, чтобы тот не боялся и продолжал говорить. Страх не может быть чертой христианина. Такое поведение, можно сказать, свойственно душе в застенках, душе, лишённой свободы смотреть вперёд, создавать что-то и делать добро. Тогда обычно говорят: ‘Нет, есть одна опасность, вторая, третья...’. Это скверная привычка, она приносит вред».
Папа Франциск призвал христиан не бояться просить о благодати смелости, о мужестве Святого Духа, Которого посылает нам Отец.
«Существуют боязливые общины, которые всегда ютятся на безопасной стороне: ‘Нет-нет, этого мы делать не будем! Нет, этого нельзя и того тоже нельзя...’ Кажется, на своей входной двери они написали ‘Запрещено’: всё запрещено из опасений. Когда приходишь в такую общину, то чувствуешь спёртый воздух, потому что община больна, она заражена страхом. Страх инфицирует христианскую общину».
Боязнь, уточнил далее Папа Франциск, следует отличать от «страха Божия», который «свят; это страх поклонения перед Господом, и он представляет собой добродетель. Страх Божий не сжимает христианина, не ослабляет его и не парализует: он ведёт вперёд, навстречу миссии, полученной от Господа».
Другим важным словом на сегодняшней литургии является «радость». «Радости вашей никто не отнимет у вас», - говорит Иисус. «В самые грустные моменты, в моменты боли», отметил Святейший Отец, радость «приносит мир». С другой стороны, веселье во времена боли становится мраком, превращается во тьму. Безрадостный христианин - это не христианин. Христианин, который постоянно живет в печали, живёт не по-христиански. Чего-то не хватает христианину, который во время испытаний, болезней и трудностей теряет покой»:
«Христианская радость - это не просто веселье и мимолетное удовольствие; христианская радость - это дар Святого Духа. Это значит иметь всегда радостное сердце, потому что Господь победил, Господь царствует; Он восседает одесную Отца; Господь взглянул на меня и вверил мне миссию; Он дал мне Свою благодать и соделал чадом Небесного Отца. Такова христианская радость, и христианин призван жить в радости».
«Так же и безрадостная община, - добавил Папа, - это община заболевшая»: возможно, она умеет веселиться, но «она больна мирским духом, ибо лишена радости Иисуса Христа». Таким образом, «когда Церковь страшится, когда она не принимает радости Святого Духа, она заболевает, заболевают общины и верующие».

http://ru.radiovaticana.va/
Новенна Святому Духу