вторник, 1 марта 2016 г.

Папа Францішак: Божы план абурае – бо не адпавядае нашым схемам

Божае збаўленне не прыходзіць ад вялікіх рэчаў, улады і грошай, клерыкальных сувязяў і палітычных сістэм, але рэчаў малых і простых, сказаў Папа 29 лютага 2016 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане.
Пантыфік спаслаўся на літургічныя чытанні (2 Вал 5, 1-15а; Лк 4, 24-30), якія кажуць пра гнеў пракажонага Наамана, які папрасіў прарока Елісея вылечыць яго, але не ацаніў просты спосаб, дзякуючы якому гэта павінна было адбыцца; а таксама пра гнеў жыхароў Назарэта, як рэакцыю на словы Езуса, Які быў іх суайчыннікам. Гэта абурэнне супраць Божага плану збаўлення, які не адпавядае нашым схемам, лічыць Пантыфік. Збаўленне, якога мы ўсе жадаем, не здзяйсняецца ў адпаведнасці з нашымі ўяўленнямі.
Папа адзначыў, што Езус, прапануючы шлях збаўлення, паказаў на два стаўпы: благаслаўленні і Апошні суд. Менавіта гэтыя простыя рэчы ўсіх абураюць. Калі мы адчуваем нейкае абурэнне, дадаў Святы Айцец, трэба прасіць у Бога ласку, каб зразумець, што адзіным шляхам з’яўляецца “скандал крыжа”, гэта значыць знішчэнне Сына Божага, і яго прыніжэнне, як гэта адбылося, напрыклад, у хросце ў рацэ Ярдан або ў жыцці у маленькім гарадку – Назарэт.
http://be.radiovaticana.va/